свая́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Той, хто знаходзіцца ў сваяцтве з кім-н.
С. па маме.
Далёкі с.
|| ж. свая́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
сваяўство́, -а́, н. (разм.).
1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў, а таксама паміж сваякамі тых, хто пажаніўся.
Быць у сваяўстве з кім-н. С. зрабілася відам роднасці, сваяцтва.
2. перан. Падабенства, блізкасць па змесце, прыкметах, уласцівасцях.
Першыя вершы былі ў непасрэдным сваяўстве з Багдановічам.
свая́цкі, -ая, -ае.
1. Заснаваны на сваяцтве, які мае адносіны да сваяцтва.
Сваяцкія адносіны.
2. Блізкі па агульнасці паходжання.
3. Уласцівы сваякам, блізкім людзям; сардэчны, цёплы.
С. прыём гасцей.
|| наз. свая́цкасць, -і, ж.
свая́цтва, -а, н.
1. Сувязь паміж людзьмі, заснаваная на паходжанні ад агульнага продка, а таксама на шлюбных сямейных адносінах.
Дальняе с.
С. па бацькавай лініі.
2. зб. Родныя, сваякі; радня.
На вяселле з’ехалася ўсё с.
3. перан. Падабенства, блізкасць па змесце, уласцівасцях, прыкметах.
С. з традыцыямі беларускіх класікаў.
све́дка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -дак.
1. Чалавек, які непасрэдна прысутнічаў пры якой-н. падзеі, здарэнні; сучаснік і назіральнік чаго-н.
Быць сведкам бойкі.
2. Асоба, якая прысутнічае пры чым-н. для афіцыйнага пацвярджэння сапраўднасці ці правільнасці таго, што адбываецца.
Прысутнічаць сведкамі пры рэгістрацыі шлюбу.
3. Асоба, якая выклікаецца ў суд, каб даць паказанні пра вядомыя ёй абставіны па справе.
Быць за сведку ў судзе.
|| прым. све́дкавы, -ая, -ае.
Сведкавыя паказанні.
све́дчанне, -я, н.
1. Паведамленне асобы пра тое, сведкай чаго яна была.
Па сведчанні старажылаў, гэты млын тут стаяў даўно.
2. Факты і рэчы, што з’яўляюцца пацвярджэннем чаго-н.
Гэтыя лічбы — с. пра добрыя поспехі.
3. Дача паказанняў на судзе.
Праўдзівае с.
4. Афіцыйнае пацверджанне сапраўднасці чаго-н.
С. медыцынскай камісіі.
све́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.
1. аб чым, пра што і з дадан. Пацвярджаць правільнасць, сапраўднасць чаго-н. у якасці відавочніка, сведкі, дасведчанай асобы.
С. аб забойстве.
2. аб чым і пра што. Быць сведчаннем чаго-н.
Парадак на пісьмовым стале сведчыць пра тое, што вучань акуратны.
3. каму, па чым. Даць паказанні на судзе.
С. па справе крадзяжу.
4. што. Афіцыйна пацвярджаць правільнасць чаго-н.
С. подпіс дырэктара.
|| зак. засве́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 і 4 знач.).
свежа...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) нядаўна, толькі што, напр.: свежавыгалены, свежаскошаны, свежаспечаны;
2) у свежым выглядзе, напр.: свежазамарожаны, свежамарожаны.
свежава́ць, свяжу́ю, свяжу́еш, свяжу́е; свяжу́й; свежава́ны; незак., каго-што (разм.).
Знімаць скуру з забітай жывёліны і разбіраць тушу.
|| зак. асвежава́ць, асвяжу́ю, асвяжу́еш, асвяжу́е; асвяжу́й; асвежава́ны.
|| наз. свежава́нне, -я, н.