Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

змарне́лы, -ая, -ае.

1. Змучаны, схуднелы.

З. чалавек.

З. выгляд.

2. Зачахлы, завялы (пра расліны).

Змарнелая агародніна.

|| наз. змарне́ласць, -і, ж.

змарне́ць гл. марнець.

змаро́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць; -о́жаны; зак., што.

Пашкодзіць (частку цела) марозам.

З. пальцы.

змары́цца, змару́ся, змо́рышся, змо́рыцца; зак.

Адчуць знямогу, стомленасць.

Змарыўся за дзень.

змары́ць, змару́, змо́рыш, змо́рыць; змо́раны; зак., каго.

1. Давесці да стану знямогі, стомленасці, стаміць.

Далёкая дарога змарыла нас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адолець (пра сон).

Змарыў сон.

|| незак. змо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. змары́цца, змару́ся, змо́рышся, змо́рыцца (да 1 знач.); незак. змо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

змата́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Звіцца ў клубок, маток пры намотванні.

Ніткі добра зматаліся.

2. Спешна пакінуць якое-н. месца (разм.).

Яны ўжо зматаліся адгэтуль.

|| незак. змо́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

змата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Матаючы, сабраць, наматаць.

З. пражу.

З. вуды (таксама перан.: спешна пакінуць якое-н. месца; разм.).

|| незак. змо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. змо́тванне, -я, н. і змо́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

зматлашы́ць гл. матлашыць.

змаўка́ць гл. змоўкнуць.

змаўля́цца гл. змовіцца.