Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зласлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Той, хто пастаянна злуецца, злоснік.

|| ж. зласлі́віца, -ы, мн. -ы, -віц.

зласлі́вы, -ая, -ае.

Поўны злосці, варожасці.

З. чалавек.

Зласлівая ўсмешка.

|| наз. зласлі́васць, -і, ж.

зласло́віць, -ло́ўлю, -ло́віш, -ло́віць; незак.

Займацца зласлоўем.

зласло́ўе, -я, н.

Злыя, нядобразычлівыя словы, выказванні пра каго-, што-н.; злосныя плёткі, абгаворы.

златашы́ць гл. латашыць.

злаўчы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; зак.

1. Лоўка прынаравіцца або выбраць зручны момант, каб зрабіць што-н.

З. і пераскочыць канаву.

2. Набыць навык, лоўкасць у чым-н., налаўчыцца.

Ён злаўчыўся пісаць левай рукой.

|| незак. злаўча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

злачы́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Чалавек, які робіць або зрабіў злачынства.

Ваенны з. (асоба, якая ў ходзе вайны робіць злачынства супраць чалавецтва).

|| ж. злачы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

злачы́ннасць, -і, ж.

1. гл. злачынны.

2. Наяўнасць, колькасць злачынстваў.

Барацьба са злачыннасцю сярод падлеткаў.

злачы́нны, -ая, -ае.

1. Які заключае ў сабе злачынства.

Злачынная банда.

З. чалавек.

|| наз. злачы́ннасць, -і, ж. (да 1 знач.).

злачы́нства, -а, н.

Грамадска небяспечнае дзеянне, якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці.

Дзяржаўнае з.

З. супраць чалавецтва.