зда́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.
1. Адбыцца, стацца.
Што здарылася?
2. безас., з інф. Выпасці на чыю-н. долю.
Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе.
3. Нечакана з’явіцца, трапіцца (разм.).
Здарылася падарожная машына.
|| незак. здара́цца, -а́ецца.
здарэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Нечаканы выпадак у жыцці.
Цікавае з.
2. Якая-н. незвычайная падзея.
Вулічнае з.
зда́тачны, -ая, -ае (афіц.).
Такі, дзе і на якім праводзіцца здача, перадача чаго-н.
З. пункт.
Здатачная квітанцыя.
зда́тны, -ая, -ае.
1. Здольны на што-н., схільны да чаго-н., умелы.
З. да навукі.
Паказаць, хто на што з.
2. Зручны, прыгодны для чаго-н.
Месца для начлегу выбралі здатнае.
|| наз. зда́тнасць, -і, ж.
зда́тчык, -а, мн. -і. -аў, м. (афіц.).
Асоба, якая ажыццяўляе здачу прадукцыі, маёмасці.
З. збожжа.
З. рэчаў на камісію.
|| ж. зда́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
здаўме́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак. (разм.).
Дадумацца да чаго-н., здагадацца пра што-н. 3., у чым справа.
зда́цца¹, зда́мся, здасіся, зда́сца; здадзімся, здасце́ся, здаду́цца; зда́ўся, здала́ся, -ло́ся; зда́йся; зак.
1. Спыніўшы супраціўленне, прызнаць сябе пераможаным.
З. ў палон.
2. Аслабець, страціць сілы.
Апошні год ён зусім здаўся.
3. Даверыцца каму-, чаму-н., паспадзявацца на каго-, што-н.
Я на вас здаўся, а вы тут вось што робіце.
|| незак. здава́цца, здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся, здаю́цца; здава́йся.
|| наз. зда́ча, -ы, ж. (да 1 знач.).
зда́цца², зда́мся, здасіся, зда́сца; здадзімся, здасце́ся, здаду́цца; зда́ўся, здала́ся, -ло́ся; зда́йся; зак.
1. Паказацца ў якім-н. выглядзе.
Ён нам здаўся не такім, як быў.
2. безас., каму. Узнікнуць у думках, адчуваннях, уявіцца.
Ці хто стукнуў у дзверы, ці мне здалося?
|| незак. здава́цца, здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся, здаю́цца.
зда́цца³, буд. не ўжыв.; зда́ўся, здала́ся, -ло́ся; зак., каму (разм.).
Спатрэбіцца.
Нашто я там каму здаўся?