Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

до́йна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Народная лірычная песня румын і малдаван.

Над Днястром плыла малдаўская д.

до́йны, -ая, -ае.

Які доіцца, дае малако.

Д. статак.

Дойная карова.

|| наз. до́йнасць, -і, ж.

док, -а, мн. -і, -аў, м.

Партовае збудаванне для рамонту суднаў.

Плывучы д.

|| прым. до́кавы, -ая, -ае.

до́каз, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Довад або факт, які служыць падставай для пэўнага сцвярджэння.

Неабвержны д.

2. Сістэма лагічных вывадаў, на падставе якіх выводзіцца новае палажэнне.

Тэорыя мае некалькі доказаў.

Рэчавы доказ — прадмет, які мае дачыненне да злачынства і спрыяе яго раскрыццю.

до́казны, -ая, -ае.

Пераканальны, які з’яўляецца доказам.

Д. прыклад.

Доказная аргументацыя.

|| наз. до́казнасць, -і, ж.

до́кер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Партовы рабочы.

Забастоўка англійскіх докераў.

|| прым. до́керскі, -ая, -ае.

до́ктар, -а, мн. дактары́ і (з ліч. 2, 3, 4) до́ктары, дактаро́ў, м.

1. Тое, што і ўрач, лекар.

2. чаго. Вышэйшая вучоная ступень, а таксама асоба, якой прысуджана гэта ступень.

Д. фізіка-матэматычных навук.

|| прым. до́ктарскі, -ая, -ае.

Доктарская дысертацыя.

до́ктарка гл. дакторка.

дол, -у, м.

1. Ніз, зямля.

Апусціцца на д.

2. мн. -ы, -аў. Яма, адкрытая магіла для пахавання.

Капаць д.

|| прым. до́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Дольная частка муроў.

до́лам, прысл.

Нізам.

Хадзіць д.