Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прады́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Перавесці дыханне, аддыхацца.

Дайце чалавеку п.

прадыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

Уздыхнуць на поўныя грудзі.

Спёка такая, што не п.

Работы — не п. (вельмі многа.).

прадэзынфіцы́раваць гл. дэзынфіцыраваць.

прадэкламава́ць гл. дэкламаваць.

прадэманстрава́ць гл. дэманстраваць.

прад’яві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., што.

1. Паказаць у пацверджанне чаго-н.

Прад’явіце праязныя дакументы!

2. Заявіць аб якой-н. прэтэнзіі ў адносінах да каго-н. (афіц.).

П. абвінавачанне.

П. іск.

|| незак. прад’яўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прад’яўле́нне, -я, н.

прад’яўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (афіц.).

Той, хто прад’яўляе што-н., які-н. дакумент.

П. мандата.

Чэк з выплатай на прад’яўніка.

|| ж. прад’яўні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. прад’яўні́чы, -ая, -ае.

П. чэк.

прае́зд, -у, М -дзе, м.

1. гл. праехаць.

2. мн. -ы, -аў. Месца, дзе можна праехаць.

Вузкі п.

3. мн. -ы, -аў. Вуліца або завулак, якія злучаюць паралельныя вуліцы.

прае́здам, прысл.

Праязджаючы міма, па дарозе.

Наведаць сяброў п.

прае́зджы, -ая, -ае.

1. Які праязджае міма.

Праезджыя людзі.

Многа праезджых (наз.).

2. Пра шлях: прыгодны, прызначаны для язды.

Праезджая дарога.

Праезджая частка вуліцы.