Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

праду́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ду́х, ж. (разм.).

1. Адтуліна для выхаду паветра.

П. ў склепе.

2. Тое, што дае выхад пачуццям, імкненням і пад.

Працуеш як вол, а прадухі ніякай.

прадухілі́ць, -ілю́, -іліш, -іліць; -ілены; зак., што.

Загадзя ліквідаваць, устараніць.

П. бяду.

|| незак. прадухіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прадухіле́нне, -я, н.

праду́шына, -ы, мн. -ы, -шын, ж.

Тое, што і прадуха.

прадушы́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -у́шыцца; зак.

Прагнуцца, праламацца пад цяжарам чаго-н.

Чамадан прадушыўся.

|| незак. праду́швацца, -аецца.

прадушы́цца², -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца; зак. (разм.).

Прасякнуцца якім-н. пахам.

Прадушыўся табакай — аж сам сабе нялюбы.

прадушы́ць¹, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., што.

Моцна націснуўшы, прагну́ць, праламаць.

П. шкло. П. крэсла.

|| незак. праду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

прадушы́ць², -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., каго-што (разм.).

Насыціць чым-н. пахучым.

П. пакой духамі.

прадчува́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Чаканне чаго-н., што павінна адбыцца, або чаго-н. невядомага.

Некаторыя людзі вераць прадчуванням.

прадчува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Загадзя адчуваць, мець прадчуванне чаго-н.

П. прыход смерці.

прадыктава́ць гл. дыктаваць.