Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сума́рны, -ая, -ае (кніжн.).

Які з’яўляецца сумай чаго-н., атрыманы ў выніку складання.

Сумарныя паказчыкі.

2. перан. Абагульнены, неканкрэтызаваны агляд падзей.

|| наз. сума́рнасць, -і, ж.

су́мачны гл. сумка.

сумбу́р, -у, м.

Поўная неразбярыха, адсутнасць парадку, блытаніна.

У справах цанаваў с.

С. у галаве.

сумбу́рны, -ая, -ае.

Пазбаўлены парадку; блытаны, хаатычны.

Сумбурнае паведамленне.

|| наз. сумбу́рнасць, -і, ж.

суме́жны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца непасрэдна побач; суседні; цесна звязаны з чым-н., блізкі.

С. ўчастак бульбы.

Сумежныя галіны навукі.

|| наз. суме́жнасць, -і, ж.

суме́сны, -ая, -ае.

Які ажыццяўляецца разам; агульны.

Сумесная апрацоўка зямлі.

Сумесна (прысл.) абмеркаваць план.

|| наз. суме́снасць, -і, ж.

су́месь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Спалучэнне чаго-н. рознага, разнароднага.

С. араматаў.

С. розных гатункаў вішні.

2. Мешаніна розных рэчываў, прадметаў.

С. пяску і гліны.

|| прым. су́месевы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Сумесевая пража.

суме́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; суме́ўся, -ме́лася; зак.

Збянтэжыцца; разгубіцца.

С. ад нечаканасці.

сумёт, -а, М -мёце, мн. -ы, -аў, м.

Намеценая ветрам гурба снегу.

су́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Выраб са скуры, тканіны і пад., прызначаны для нашэння чаго-н.; торба.

Прадуктовая с.

С. для гародніны.

2. У некаторых жывёл: поласць, складка скуры на жываце мацеры, дзе даношваецца і развіваецца дзіцяня.

С. кенгуру.

3. У анатоміі: орган, які мае выгляд полага мяшэчка са злучальнай тканкі (спец.).

Сардэчная с.

|| памянш. су́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

|| прым. су́мачны, -ая, -ае.