сумава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; незак.

1. Знаходзіцца ў стане суму.

Недзе далёка сумуе гаротная матка.

2. па кім-чым. Адчуваць душэўны неспакой; журыцца, тужыць.

С. па сыне.

С. па рабоце.

Летам у вёсцы с. няма калі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)