су́ма, -ы, мн. -ы, сум, ж.

1. Вынік складання дзвюх або некалькіх велічынь.

2. Агульная колькасць чаго-н.

С. ведаў.

3. Пэўная колькасць грошай.

Атрымаць значную суму грошай.

Кругленькая сума (разм.) — пра вялікія грошы.

|| прым. су́мавы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)