Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шчаці́ністы, -ая, -ае.

1. Пакрыты густым шчаціннем, густа парослы жорсткімі валасамі.

Ш. хіб.

Ш. твар.

2. Жорсткі, які нагадвае шчацінне (пра валасы, поўсць).

Шчаціністыя вусы.

|| наз. шчаці́ністасць, -і, ж.

шчаці́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак.

Падымацца ўгору, уставаць тарчма.

Шчаціняцца валасы на няголеным твары.

На паляне шчацініцца сівец.

шчаці́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што.

Падымаць угору, натапырваць (поўсць, шчацінне і пад.).

Кошка шчацініць поўсць.

Вецер шчацініў салому на страсе (перан.).

шчаці́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. шчацінне.

2. мн. -і, -нак. Кароткі жорсткі волас.

шчаці́нне, -я, н., зб.

1. Жорсткая прамая шэрсць у некаторых жывёл.

Чорнае ш. дзіка.

2. Кароткія жорсткія валасы на няголеным твары (разм.).

Ш. пакрыла твар.

3. Жорсткая валасяная частка шчоткі, пэндзля і пад.

|| памянш. шчаці́нка, -і, ДМ -нцы, ж., зб.

|| прым. шчаці́нны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).