Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ціп-ці́п, выкл.

Вокліч, якім падзываюць курэй.

цір¹, -а, м.

Спецыяльна прыстасаванае памяшканне для стральбы па мішэнях.

цір², -у, м. (спец.).

Састаў з каніфолі, смалы і інш., якім змазваюць стаячы такелаж і рангоўт на караблях.

ціс, -а і -у, м.

1. -а. Хвойнае вечназялёнае дрэва або куст з цвёрдай буравата-чырвонай драўнінай.

2. -у. Каштоўная драўніна гэтага дрэва.

|| прым. ці́савы, -ая, -ае.

ціск, -у, м.

1. гл. ціснуць.

2. Сіла, што дзейнічае на якую-н. паверхню ў разліку на адзінку плошчы паверхні (спец.).

Ц. паветра.

Ц. пары на сценкі катла.

3. Тое, што і крывяны ціск (разм.).

Праверыць ц.

4. Пра павышаны крывяны ціск у каго-н. (разм.).

Ад ціску баліць галава.

5. перан. Уздзеянне на каго-, што-н., насілле над чыёй-н. воляй, перакананнямі; прымус.

Эканамічны ц.

Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.

Крывяны ціск — сіла, што дзейнічае на сценкі крывяносных сасудаў чалавека і жывёл пад уплывам кровазвароту.

ці́скальны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для атрымання адбіткаў, для друкавання.

Ц. станок.

ці́скальшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы друкарні, які робіць адбіткі набору на ручным станку.

|| ж. ці́скальшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

ціскані́на, -ы́, ж.

Цесната, штурханіна ў натоўпе.

ці́скацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Штурхаць, прыціскаць адзін аднаго ў цеснаце.

ці́скаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

1. Націскаць на што-н. шмат разоў.

2. Сціскаць у абнімках, моцна абнімаць (разм.).

3. Друкаваць з дапамогай друкарскага прэса (спец.).

|| аднакр. ціскану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ці́сканне, -я, н.