ці́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на «ціў-ціў».
Кураняты ціўкаюць.
Над галавой ціўкалі кулі.
|| аднакр. ці́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. ці́ўканне, -я, н.
ціў-ці́ў, выкл.
Ужыв. гукапераймальна для абазначэння птушынага спеву, палёту куль і пад.