Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ціхамі́рны, -ая, -ае.

Спакойны, ціхі, рахманы.

|| наз. ціхамі́рнасць, -і, ж.

ціхата́, -ы́, ДМ -хаце́, ж. (разм.).

Тое, што і цішыня.

ціхахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Пра таго, хто (або што) мае невялікую хуткасць, павольна рухаецца, перамяшчаецца.

Конь малады, але, відаць, ц.

Судна-ц.

ціхахо́дны, -ая, -ае.

3 ціхім, павольным ходам, рухам.

Ц. трамвай.

|| наз. ціхахо́днасць, -і, ж.

ціхачо́м, прысл. (разм.).

Тое, што і цішком.

ці́хі, -ая, -ае.

1. Ледзь чутны; нягучны.

Ц. голас.

Ц. шум дрэў.

2. Агорнуты цішынёй; зацішны.

Ц. вечар.

3. Без адзнак вялікага руху, спакойны.

Ціхая вёсачка.

Ціхае жыццё.

4. Лагодны, паслухмяны, пакорлівы.

Ц. чалавек.

Па натуры яна дзяўчына ціхая.

5. Які праходзіць спакойна, без буйных праяў.

Ціхая радасць.

6. Які не вызначаецца хуткасцю, павольны, марудны.

Ціхая хада.

|| памянш.-ласк. ці́хенькі, -ая, -ае.

|| наз. ці́хасць, -і, ж.

ціхмя́ны, -ая, -ае.

Паслухмяны, пакорлівы, лагодны.

|| наз. ціхмя́насць, -і, ж.

ці́хнуць, -ну, -неш, -не; ціх, -хла; -ні; незак. (разм.).

Сціхаць, змаўкаць.

Ціхнуць птушыныя галасы.

ціхо́ня, -і, ДМ -ю, Т -ем, м.; ДМ -і, Т -яй (-яю), ж., мн. -і, -хо́нь.

Ціхі, лагодны чалавек.

Ціхонем прыкінуўся.

ціху́сенька, прысл. (разм.).

1. Вельмі ціха, бясшумна.

Ц. зарыпела рама акна.

2. Павольна, крок за крокам.

Коні ц. ішлі па гразкай дарозе.

3. Употай, цішком, каб ніхто не бачыў.

Як сцямнела, ён ц. залез у агуркі.