Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ці́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (разм.).

Курыца.

|| памянш.-ласк. ці́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

ціпу́н, -а́, м.

Хвароба птушак — храсткаваты нараст на канцы языка.

Ціпун на язык каму — нядобрае пажаданне таму, хто сказаў што-н. непажаданае, непрыемнае.

ціпча́к, -у́, м.

Стэпавая кармавая расліна сямейства злакавых.

|| прым. ціпчако́вы, -ая, -ае.

ціп-ці́п, выкл.

Вокліч, якім падзываюць курэй.