Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ціш і ці́ша, -ы, ж.

1. Адсутнасць гукаў, шуму; спакой, цішыня.

У начной цішы чуваць далёкія выстралы.

2. Ціхае, бязветранае надвор’е.

цішко́м, прысл.

1. Непрыкметна, паціху.

Ц. выйсці з хаты.

2. Ціха, нягучна, без шуму.

Ц. плакаць.

цішыня́, -і́, ж.

1. Адсутнасць шуму, гукаў; маўчанне.

Вакол была незвычайная ц.

2. Душэўны спакой, уціхаміранне.

У душы — ц. і супакаенне.

3. перан. Адсутнасць баявых дзеянняў; зацішша.

цішэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Станавіцца ціхім, цішэйшым.

Вецер цішэе.