ціск, -у, м.
1. гл. ціснуць.
2. Сіла, што дзейнічае на якую-н. паверхню ў разліку на адзінку плошчы паверхні (спец.).
Ц. паветра.
Ц. пары на сценкі катла.
3. Тое, што і крывяны ціск (разм.).
Праверыць ц.
4. Пра павышаны крывяны ціск у каго-н. (разм.).
Ад ціску баліць галава.
5. перан. Уздзеянне на каго-, што-н., насілле над чыёй-н. воляй, перакананнямі; прымус.
Эканамічны ц.
○ Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.
Крывяны ціск — сіла, што дзейнічае на сценкі крывяносных сасудаў чалавека і жывёл пад уплывам кровазвароту.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)