Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

убо́к, прысл.

Управа або ўлева ад чаго-н.

Адысці ўбок.

убо́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Убранне, адзенне; строі.

Шлюбны ў.

Асенні ў. лесу (перан.).

Галаўны ўбор — агульная назва рэчаў, якія надзяваюцца на галаву (шапка, капялюш, кепка і пад.).

убо́рачная, -ай, ж.

Уборка ўраджаю, час уборкі ўраджаю.

Распачынаецца ў.

убо́рачны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўборкі ўраджаю, да часу ўборкі сельскагаспадарчых культур.

Уборачная тэхніка.

Уборачная кампанія.

убо́рка гл. убраць.

убо́ства, -а, н.

1. Беднасць, галеча, жабрацкае жыццё.

2. Фізічны недахоп, выродлівасць.

У. гарбуна выклікала літасць і спагаду.

3. перан. Духоўная абмежаванасць, пасрэднасць.

У. думкі.

убра́нне, -я, н.

1. Адзенне, убор; строі.

Жаночае ў.

Лес у асеннім убранні (перан.).

2. Аддзелка, абсталяванне памяшкання; аздабленне чаго-н.

У. хаты.

Ёлачнае ў.

убра́ны, -ая, -ае.

Прыведзены ў парадак; упрыгожаны.

Убраная хата.

|| наз. убра́насць, -і, ж.

убра́цца, убяру́ся, убярэ́шся, убярэ́цца; убяро́мся, убераце́ся, убяру́цца; -а́ўся, -а́лася; убяры́ся; зак.

1. Набыць прыгожы выгляд; прыгожа апрануцца, прыбрацца.

У. ў святочны касцюм.

2. Управіцца з уборкай ураджаю (разм.).

У. са збажыной.

Убрацца ў пер’е (разм.) — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча; пачаць жыць самастойна.

|| незак. убіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

убра́ць, убяру́, убярэ́ш, убярэ́; убяро́м, убераце́, убяру́ць; -а́ў, -а́ла; убяры́; -а́ны; зак., што.

1. Сабраць ураджай сельскагаспадарчых культур.

У. буракі машынамі.

2. Надаць прыгожы выгляд, упрыгожыць.

У. залу кветкамі.

Іней убраў дрэвы (перан.).

|| незак. убіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. убо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).