Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

свінцо́вы, -ая, -ае.

1. гл. свінец.

2. перан. Цёмна-шэры, колеру свінцу.

Свінцовае неба.

3. перан. Цяжкі.

С. удар.

Свінцовая галава (пра боль і цяжар у галаве). Свінцовае маўчанне (панурае, гнятучае).

свінча́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Злітак свінцу, які выкарыстоўваецца ў бітах або як зброя ў кулачнай бойцы.

2. Свінцовае грузіла на рыбалоўнай сетцы.

3. Нагайка з уплеценым куском свінцу на канцы.

свінчо́, -а́ці, ДМ -а́ці, Т -о́м, мн. -а́ты, -а́т, н. (разм.).

Падсвінак.

свіны́ гл. свіння.

свіня́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).

1. Забруджваць што-н., рабіць беспарадак.

2. перан. Паскудзіць, шкодзіць каму-н. у чым-н.

|| зак. насвіня́чыць, -чу, -чыш, -чыць.

сві́ран, -рна, мн. -рны, -рнаў, м.

Халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі, іншых прадуктаў, а таксама рэчаў.

|| прым. сві́рнавы, -ая, -ае.

свірэ́піца, -і, ж.

Аднагадовая культурная расліна сямейства крыжакветных, з насення якой здабываецца тэхнічны алей.

свірэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Пустазелле, палявая шматгадовая расліна з жоўтымі кветкамі.

сві́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. гл. свістаць.

2. каму. Моцна з размаху спляжыць (разм.).

С. кіем па плячах.

3. каго-што. Украсці (разм.).

С. грошы.

свіст, -у, М -сце, м.

1. Рэзкі, высокі гук, які ўтвараецца моцным выдыханнем паветра праз сціснутыя губы ці зубы, а таксама пры дапамозе свістка ці іншага прыстасавання.

Ад свісту паліцэйскага спынілася машына.

2. Рэзкі, высокі гук, які ўтвараецца парай, паветрам, што вырываецца з сілай праз вузкую адтуліну.

С. паравоза.

3. Голас некаторых птушак і жывёл такога тэмбру і вышыні.

Салаўіны с.

4. Гук, які ўтварае прадмет пры хуткім рассяканні паветра.

С. куль.

Мастацкі свіст — высвістванне мелодыі.