Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

светла... і светла-.

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «светлы» (у 3 і 4 знач.), напр.: светлавалосы, светлатвары; светла-жоўты, светла-сіні.

светлавы́ гл. святло.

све́тласць гл. светлы.

све́тлы, -ая, -ае.

1. Які ярка свеціць.

Светлая лямпачка.

2. Добра асветлены, яркі.

Светлыя палацы.

С. дзень.

3. Ясны, празрысты.

С. ручаёк.

4. Менш яркі па колеры ў параўнанні з іншымі, не цёмны.

Светлыя валасы.

Светлыя фарбы.

5. Радасны, нічым неазмрочаны, незасмучаны.

Светлая будучыня.

С. ўспамін.

6. Ясны, лагічны, праніклівы.

С. розум.

Светлыя надзеі.

|| наз. све́тласць, -і, ж.

светлыня́, -і́, ж. (разм.).

Яркае асвятленне (звычайна месяцавае ці зорнае), пры якім усё добра відаць.

светлячо́к гл. святляк.

све́тнік, -у, м.

Назва некаторых травяністых раслін сямейства гваздзіковых з ярка афарбаванымі кветкамі.

све́цкі, -ая, -ае.

1. Які адпавядае запатрабаванням свету¹ (у 6 знач.), які мае адносіны да яго.

Свецкае жыццё.

Свецкія манеры.

2. Не царкоўны, не духоўны, грамадзянскі.

Свецкая літаратура.

|| наз. све́цкасць, -і, ж. (да 1 знач.).

све́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Палачка з тлушчавага рэчыва з кнотам усярэдзіне, якая служыць для асвятлення і іншых мэт.

Стэарынавая с.

Паставіць свечку ў царкве.

Запаліць свечку з водарам ядміну.

Сувенірная с.

2. Прыстасаванне для запальвання чаго-н. (спец.).

Запальныя свечкі рухавіка (у рухавіках унутранага згарання).

3. Медыцынскі прэпарат у выглядзе невялікай капсулы.

4. Прамы ўзлёт, круты пад’ём уверх (спец.).

5. Плямка тлушчу ў варыве.

С. ў супе.

|| прым. све́чачны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).