прабачэ́нне, -я, н.
1. гл. прабачыць.
2. мн. -і, -яў. Дараванне віны, паблажлівасць за правіннасць.
Прашу прабачэння.
прабе́г, -у, м.
1. Спартыўнае спаборніцтва па бегу, яздзе.
Лыжны п.
Аўтамабільны п.
2. Адлегласць, пройдзеная якім-н. транспартным сродкам (спец.).
Сутачны п. цеплавоза.
3. Знаходжанне ў дарозе, у эксплуатацыі (транспартных сродкаў; спец.).
Падрыхтаваць машыну да прабегу.
прабе́гаць, -аю, -аеш, -ае; зак.
1. Правесці які-н. час у беганні.
П. паўдня.
2. што. Прапусціць за бегатнёй (разм.).
П. абед.
прабе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.
1. Бягом прайсці міма або цераз што-н.
П. цераз поле.
П. па двары.
2. што. Бягом пераадолець якую-н. адлегласць.
П. тры кіламетры.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Паказацца і хутка знікнуць, мільгануць, пранесціся.
Па твары прабегла ўсмешка.
4. перан., што. Бегла прачытаць (разм.).
П. вачамі старонку.
5. чым. Правесці (пальцамі, рукой) па чым-н. (разм.).
П. пальцамі па клавішах.
|| незак. прабяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
прабе́гчыся, -бягу́ся, -бяжы́шся, -бяжы́цца; -бяжы́мся, -бежыце́ся, -бягу́цца; -бе́гся, -бе́глася; -бяжы́ся; зак.
1. Прабегчы нямнога, каб размяцца.
Чалавек злез з саней і прабегся.
2. Тое, што і прабегчы (у 5 знач.; разм.).
П. па клавіятуры.
|| наз. прабе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 знач.; спец.).
прабе́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Незапоўненае месца ў тэксце, прагал (паміж літарамі, словамі, радкамі).
Пакінуць п.
2. перан. Недахоп, недагляд.
П. у ведах.
|| прым. прабе́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
П. матэрыял (у друкарскім наборы: брусочкі для ўтварэння прамежкаў).
прабі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што (спец.).
1. Вызначаць колькасць высакароднага металу ў злітках, рудах, сплавах.
2. Ставіць пробу на вырабы з высакародных металаў.
|| наз. прабі́раванне, -я, н.; прым. прабі́рны, -ая, -ае.
П. аналіз.
прабіўны́, -а́я, -о́е.
1. Які прабівае што-н.
Прабіўная сіла снарада.
2. перан. Энергічны і настойлівы (разм.).
П. хлопец.
прабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -біся; зак.
1. Прабрацца праз што-н., пераадольваючы перашкоды.
Полк прабіўся да ракі.
П. праз натоўп.
2. Пражыць з цяжкасцю (разм.).
П. да вясны.
3. Пра расліны: вылезці з зямлі.
Прабілася зялёная травіца.
|| незак. прабіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. прабіццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).
прабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -біў, -біла; -бі; -біты; зак.
1. гл. біць.
2. што. Ударамі або іншым спосабам зрабіць адтуліну, праход у чым-н.
П. адтуліну ў сцяне.
П. сабе дарогу (перан.: дасягнуць поспеху).
3. што. З цяжкасцю дабіцца ажыццяўлення чаго-н.
П. праект будаўніцтва Дома культуры.
|| незак. прабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).
|| наз. прабіва́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).