прабе́гчыся, -бягу́ся, -бяжы́шся, -бяжы́цца; -бяжы́мся, -бежыце́ся, -бягу́цца; -бе́гся, -бе́глася; -бяжы́ся; зак.

1. Прабегчы нямнога, каб размяцца. Чалавек злез з саней і прабегся.

2. Тое, што і прабегчы (у 5 знач.; разм.). П. па клавіятуры.

|| наз. прабе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)