зя́па, -ы, мн. -ы, зяп, ж. (разм.).
Рот звера, рыбы; пашча; таксама (груб.) пра рот чалавека.
Заткні зяпу!
зярні́сты, -ая, -ае.
Які складваецца з зерняў (у 3 знач.).
З. колас.
Зярністая ікра (гатунак чорнай ікры). З. граніт.
|| наз. зярні́стасць, -і, ж.
зяха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).
Хапаць паветра раскрытым ротам.
|| аднакр. зяхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, зехняце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. зяха́нне, -я, н.
зяць, -я, мн. зяці́, -ёў, м.
Муж дачкі.
|| памянш. зяцёк, -цька́, мн. -цькі́, -цько́ў і зя́цейка, -і, -аў, м.