Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зманеўрава́ць гл. манеўраваць.

змані́ць гл. маніць.

зма́нлівы, -ая, -ае.

1. Які тоіць у сабе зман, здольны паслужыць асновай няправільнага меркавання аб кім-, чым-н.

Зманлівая цішыня.

2. Які вабіць, чаруе.

Зманлівая далеч.

|| наз. зма́нлівасць, -і, ж.

зманці́раваць гл. манціраваць.

змаргну́ць і зміргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. аднакр.

Маргнуць, міргнуць.

Напружана сачыць за кім-н., баючыся з. вокам.

Так глядзіць — не зміргне.

змардава́ны, -ая, -ае (разм.).

Змучаны, знясілены.

З. чалавек.

З. выгляд.

|| наз. змардава́насць, -і, ж.

змардава́цца гл. мардавацца.

змардава́ць гл. мардаваць.

змарнава́цца гл. марнавацца.

змарнава́ць гл. марнаваць.