Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

здзіўля́ючы, -ая, -ае.

Які выклікае здзіўленне, незвычайны.

Імчацца са здзіўляючай хуткасцю.

здзічэ́лы, -ая, -ае.

1. Які здзічэў, стаў дзікім.

З. кот.

2. Які выражае дзікасць, безразважнасць.

З. выгляд.

З. позірк.

|| наз. здзічэ́ласць, -і, ж.

здзічэ́ць гл. дзічэць.

здзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Дзьмухаючы, скінуць, сагнаць.

З. пыл са стала.

|| незак. здзьму́хваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. здзьму́хнуць, -ну, -неш, -не; -нуты; -ні.

здзьму́ць, -му, -меш, -ме; -мём, -мяце́, -муць; -мі; -му́ты; зак., што.

Ачысціць ад чаго-н. або знесці што-н. струменем паветра, ветру.

Вецер здзьмуў паперу.

|| незак. здзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

здзяйсне́нне гл. здзейсніцца, здзейсніць.

здзяйсня́льны, -ая, -ае.

Такі, які можна здзейсніць.

Здзяйсняльныя жаданні.

|| наз. здзяйсня́льнасць, -і, ж.

здзяйсня́цца гл. здзейсніцца.

здзяйсня́ць гл. здзейсніць.

здзяўбці́, -о́ў, -бе́ш, -бе́; здзяўбём, здзеўбяце́, здзяўбу́ць; здзёўб, здзяўбла́, -ло́; -бі́; здзяўба́ны і здзёўбаны; зак., што.

1. Дзеўбучы, з’есці.

Кураняты здзяўблі тварог.

2. Дзеўбучы, зрабіць ямкі; параніць у многіх месцах.

Пеўні здзяўблі адзін аднаго.

Пешняй здзяўблі тратуар.

|| незак. здзёўбваць, -аю, -аеш, -ае.