Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ду́рыкі, -аў (разм.).

Дурэнне, свавольства, блазнаванне.

Хопіць гэтых дурыкаў тут!

дуры́цца, дуру́ся, ду́рышся, ду́рыцца; незак. (разм.).

Сваволіць, дурэць.

Хопіць табе д., займіся справай.

дуры́ць, дуру́, ду́рыш, ду́рыць; незак. (разм.).

1. Ап’яняць, дурманіць.

Пах кветак дурыць галаву.

2. Падманваць, збіваць з толку.

Не дуры галавы.

3. Рабіць глупства, недарэчныя ўчынкі.

Ты мне не дуры!

|| зак. задуры́ць, -дуру́, -ду́рыш, -ду́рыць; -ду́раны (да 1 і 2 знач.).

дурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак. (разм.).

1. гл. адурэць.

2. Сваволіць, гарэзаваць.

Дзеці дурэюць усю раніцу.