дублі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., каго-што.
1. Выконваць аднолькавую работу паралельна з іншымі або рабіць у другі раз; паўтараць.
Д. паведамленне.
2. Замяняць моўную частку гукавога кінафільма перакладам на іншую мову.
Д. фільм.
3. Замяняць асноўнага выканаўцу ролі ў кіно, спектаклі.
|| зак. прадублі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.
|| наз. дублі́раванне, -я, н. і дубля́ж, -у́, м. (да 2 знач.).
дубль, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Паўторная здымка эпізоду ў фільме.
Зняць тры дублі.
2. У спорце: другая, дубліруючая каманда спартыўнага калектыву, якая служыць рэзервам для асноўнага саставу (разм.).
Д. выйграў з лікам 3:1.
|| прым. ду́блевы, -ая, -ае.
дубня́к, -у́, м., зб.
Малады дубовы лес.
На змену старым дрэвам падымаўся д.
дубо́вы, -ая, -ае.
1. гл. дуб.
2. перан. Цвёрды, не прыдатны да яды (разм.).
Дубовыя яблыкі.
3. перан. Грубы, нязграбны, тупы (разм.).
Д. стыль.
Дубовая галава.
дубро́ва, -ы, мн. -ы, -ро́ў, ж.
Невялікі лісцевы або дубовы лес.
Прыгожыя беларускія дубровы.
|| прым. дубро́ўны, -ая, -ае.
дубяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Мерзнуць на холадзе, страчваць адчувальнасць.
Дубянеюць ногі.
2. Зацвердзяваць, качанець.
Бялізна дубянее на марозе.