Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бо́йлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для награвання вады ў сістэмах цеплазабеспячэння.

|| прым. бо́йлерны, -ая, -ае.

Бойлерная (наз.) на ЦЭЦ.

бо́йня, -і, мн. -і, бо́ень і бо́йняў, ж.

1. Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу на мяса.

2. перан. Масавае забойства людзей; пабоішча.

Крывавая б.

бок, бо́ка і бо́ку, М на баку́, мн. бакі́, бако́ў, м.

1. -а. Правая або левая частка цела.

Адлежаць б.

2. -у. Напрамак у прасторы, месца.

Пайсці ў розныя бакі.

Паўднёвы б. лесу.

3. -у. Прастора злева ці справа ад сярэдзіны.

Па другі бок вуліцы.

4. -у, перан. Становішча па-за галоўнымі падзеямі чаго-н.

З боку лепш відаць.

5. -у. Адна з дзвюх паверхняў чаго-н.

Не дакрылі другі б. страхі.

Добры б. матэрыі.

6. -у, перан. Якія-н. рысы, асаблівасці.

Паказаць сябе з лепшага боку.

7. -у. Чалавек ці група асоб, якія супрацьстаяць іншаму чалавеку або групе.

Спрэчкі бакоў.

8. -у, перан. Пункт гледжання, погляд на што-н.

Абмяркоўвалася тэма з усіх бакоў.

9. -у. Ступень роднасных адносін.

Дзядзька з боку маці.

Бокам вылезці (выйсці) (разм.) — не прайсці дарэмна для каго-н.; адплаціцца.

Бок у бок — побач, адзін пры адным (стаяць, размяшчацца і пад.).

Пад (самым) бокам (разм.) — зусім блізка.

|| памянш. бачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. бакавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

бо́кам, прысл.

1. Плячом уперад.

Праціснуцца б.

2. У абход, кружным шляхам (разм.).

Хмара прайшла б.

3. Не прама, крыва.

Трымаць б. аловак.

То бокам, то скокам (разм.) — як выпадзе, пераадольваючы цяжкасці.

бокс¹, -а, м.

Від спорту: кулачны бой у спецыяльных пальчатках паміж двума спартсменамі.

Чэмпіён па боксе.

бокс², -а, м.

Мужчынская стрыжка, пры якой валасы на скронях і патыліцы коратка выстрыгаюцца або выгольваюцца.

Стрыжка пад б.

бокс³, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Ізалятар (у 3 знач.) у лячэбнай установе.

|| прым. бо́ксавы, -ая, -ае.

бо́лей, прысл.

Тое, што і больш.

боль, -ю, мн. бо́лі, -яў, м.

Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты.

Зубны б.

З болем у душы.

|| прым. бо́левы, -ая, -ае.

Болевае адчуванне.

бо́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (разм.).

Гнойная або запалёная ранка, язва, струп.

Чужая б. нікому не баліць (прымаўка).