Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

безвыніко́вы, -ая, -ае.

Які не дае жаданых вынікаў; беспаспяховы.

|| наз. безвыніко́васць, -і, ж.

безгало́вы, -ая, -ае.

1. Які не мае галавы, пазбаўлены галавы.

Б. селядзец.

2. перан. Някемлівы, неразумны (разм.).

безгало́сы, -ая, -ае.

Які мае дрэнны, слабы голас.

Безгалосая спявачка.

безгаспада́рлівы, -ая, -ае.

Які не ўмее разумна весці гаспадарку; неэканомны.

Б. кіраўнік.

|| наз. безгаспада́рлівасць, -і, ж.

безгаспада́рны, -ая, -ае.

Які не мае гаспадара, які нікому не належыць.

Безгаспадарная маёмасць.

|| наз. безгаспада́рнасць, -і, ж.

безгаспада́рчы, -ая, -ае.

Тое, што і безгаспадарлівы.

|| наз. безгаспада́рчасць, -і, ж.

безграшо́вы, -ая, -ае.

Які ажыццяўляецца без грошай, шляхам безнаяўных або натуральных разлікаў.

Б. разлік.

безграшо́ўе, -я, н.

Недахоп грошай або іх адсутнасць у каго-н.

безгрунто́ўны, -ая, -ае.

Які нічым не абгрунтаваны.

Безгрунтоўнае абвінавачванне.

|| наз. безгрунто́ўнасць, -і, ж.

безгусто́ўны, -ая, -ае.

Які не мае мастацкага або наогул добрага густу.

Б. чалавек.

|| наз. безгусто́ўнасць, -і, ж.