Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго (што).

Карміць у дадатак да чаго-н.

П. грудное дзіця кашай.

|| наз. прыко́рмліванне, -я, н.

прыко́ўваць гл. прыкаваць.

прыко́чваць гл. прыкаціць.

прыкра́са, -ы, ж.

1. звычайна мн. -ы, -ра́с. Аздоба, упрыгожанні.

Стаяў просты дом без прыкрас.

Расказваць без прыкрас (перан.: без перабольшання, выдумкі).

2. Тое, што і закраса.

прыкра́сіць, -а́шу, -а́сіш, -а́сіць; -а́шаны; зак., што.

1. Аздобіць, упрыгожыць.

П. апавяданне дасціпнай выдумкай (перан.).

2. Тое, што і закрасіць.

П. боршч.

|| незак. прыкра́шваць, -аю, -аеш, -ае.

пры́красць, -і, ж.

1. гл. прыкры.

2. Пачуццё раздражнення, незадавальнення, крыўды ў выніку чаго-н.

П. бярэ.

Адказаць з прыкрасцю.

3. Тое, што выклікае гэта пачуццё, непрыемнасць.

Прычыніць каму-н. п.

прыкруці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак., што.

1. Прышрубаваць, прымацаваць пры дапамозе шрубы, балта і пад.

П. гайку. П. засаўку да дзвярэй.

2. Закручваючы, прымацаваць, прывязаць.

П. рукі да спіны.

3. Круцячы, убавіць, укараціць.

П. кнот у лямпе.

|| незак. прыкру́чваць, -аю -аеш, -ае.

пры́кры, -ая, -ае.

1. Непрыемны; пакутлівы, цяжкі.

П. дождж.

Прыкрае маўчанне.

2. Які выклікае пачуццё незадавальнення; крыўдны.

П. выпадак.

3. Надакучлівы, нязносны.

П. боль.

4. Прытарны, агідны.

Прыкрая ласкавасць.

|| наз. пры́красць, -і, ж.

прыкры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак., на каго (што).

Крыкнуць — з пагрозай, загадам.

П. на дурасліўца.

|| незак. прыкры́кваць, -аю, -аеш, -ае.

прыкры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак.

1. Накрыцца, пакрыцца.

П. коўдрай.

П. ад сонца.

2. Схаваць, замаскіраваць свае дзеянні, намеры.

П. артыкулам закона.

|| незак. прыкрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прыкры́цце, -я, н. і прыкрыва́нне, -я, н.