Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кучара́вы, -ая, -ае.

1. Які завіваецца, мае завіткі.

Кучаравыя валасы.

Кучаравая дзяўчынка.

2. перан. Пра дрэвы: з густой пышнай кронай, з дробным лісцем.

Кучаравыя ліпы.

|| наз. кучара́васць, -і, ж.

ку́чары, -аў (разм.).

Кучаравыя або завітыя валасы.

|| памянш. кучара́вінкі, -нак, адз. -нка, -і, ДМ -нцы, ж.

ку́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. куча.

2. Невялікая група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі.

К. сяброў трымалася асобна.

ку́чма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Тое, што і кучомка.

кучма́, -ы́, мн. ку́чмы, -аў, ж.

1. Пра пышныя, густыя валасы.

На галаве к. густых чорных валасоў.

2. перан. Пра густую зелень.

Кроплі расы на кучмах хвоек.

ку́чны, -ая, -ае.

Які харакгарызуецца густым размяшчэннем на невялікай тэрыторыі.

Кучныя ўсходы морквы.

К. палёт шроту.

|| наз. ку́чнасць, -і, ж.

кучо́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Шапка футрам наверх.

К. на вочы напаўзае.

|| прым. кучо́мачны, -ая, -ае.

куш, -а, м. (разм.).

1. Стаўка ў картачнай гульні.

Сарваць добры к.

2. Вялікая колькасць грошай.

Разлічваць на вялікі к.

кушне́р, -няра́, мн. -няры́, -няро́ў, м.

Майстар, які вырабляе шкуры пушных жывёл на футра.

|| ж. кушне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. кушне́рскі, -ая, -ае.

кушне́рны, -ая, -ае.

Звязаны з вырабам футра са шкур.

Кушнерная фабрыка.