Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спрага́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

У граматыцы: змяняць дзеяслоў па яго граматычных формах.

|| зак. праспрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. спражэ́нне, -я, н.

спрада́ць¹, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; спрада́ў, -дала́, -ло́; зак., каго-што.

Прадаць усю маёмасць (звычайна па частках).

Вымушаны быў с. усё, каб разлічыцца за пазыкі.

|| незак. спрадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

спрада́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Тое, што і прасці.

спрадве́ку, прысл.

3 незапамятных часоў, здаўна; заўсёды.

Мы тут с. жывём.

спрадве́чна, прысл.

Тое, што і спрадвеку.

спрадве́чны, -ая, -ае.

1. Які не перастае існаваць; адвечны; шматвяковы; старадаўні.

С. бор.

Спрадвечныя традыцыі.

2. Карэнны, пастаянны.

Зубры — спрадвечныя жыхары Белавежскай пушчы.

|| наз. спрадве́чнасць, -і, ж.

спраектава́ць гл. праектаваць¹.

спраецы́раваць гл. праецыраваць.

спра́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Засцежка, што змацоўвае канцы чаго-н. (у вопратцы) і служыць упрыгажэннем.

Пояс з бліскучай спражкай.

|| прым. спра́жкавы, -ая, -ае.

спра́жыцца гл. пражыцца.