спрада́ць¹, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; спрада́ў, -дала́, -ло́; зак., каго-што.

Прадаць усю маёмасць (звычайна па частках).

Вымушаны быў с. усё, каб разлічыцца за пазыкі.

|| незак. спрадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)