Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шу́мны², -ая, -ае.

Які ўтварае на сваёй паверхні пену, пеністы.

Ш. напітак.

шумо́к, -мку́, м. (разм.).

Слабы шум¹ (у 1 і 3 знач.).

Па зале пайшоў ш.

Ш. у сэрцы.

Пад шумок (разм.) — незаўважна для іншых; маскіруючыся, прыкрываючыся чым-н.

Уцячы адкуль-н. пад ш.

шумо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -мо́вак, ж.

Вялікая лыжка з частымі дзіркамі для здымання шуму², накіпу, для даставання мяса з супу і пад.