Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

убіра́ць гл. убраць, увабраць.

убі́ць, уб’ю́, уб’е́ш, уб’е́; уб’ём, уб’яце́, уб’ю́ць; убі́ты; зак.

1. што ў што. Б’ючы па якім-н. прадмеце, прымусіць яго ўвайсці ўнутр чаго-н.

У. цвік у сцяну.

У. у галаву што-н. каму-н. (перан.: прымусіць трывала засвоіць якую-н. думку; разм.).

2. што. Утаптаць, утрамбаваць да цвёрдасці.

У. сцежку цераз поле.

3. што. Дадаючы да стравы, умяшаць (сырыя яйкі), разбіць на скавараду (яйкі).

У. у цеста два яйцы.

У. некалькі яец на патэльню.

4. што. Змарнаваць, зрасходаваць непрадукцыйна (разм.).

У. час.

|| незак. убіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

ублы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. у што. Заблытацца ў чым-н.

Конь ублытаўся ў пастронкі.

2. чым. Абвязацца, абматацца чым-н.

У. рознымі лахманамі, каб машкара не кусала.

3. перан., у што і без дап. Умяшацца, увязацца ў што-н. (разм., неадабр.).

У. ў чужую справу.

|| незак. ублы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

ублы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. гл. блытаць.

2. каго-што ў што. Заблытаць у чым-н.

3. каго-што чым. Увязаць, абматаць чым-н.

У. валёнкі вяроўкамі.

|| незак. ублы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

убо́гі, -ая, -ае.

1. Надта бедны, жабрацкі.

Убогая хаціна.

Убогая душа (перан.).

2. Які мае калецтва, фізічны недахоп (разм.).

Пышная душа ва ўбогім целе (прыказка). Падышла ўбогая (наз.).

|| наз. убо́гасць, -і, ж.

убо́к, прысл.

Управа або ўлева ад чаго-н.

Адысці ўбок.

убо́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Убранне, адзенне; строі.

Шлюбны ў.

Асенні ў. лесу (перан.).

Галаўны ўбор — агульная назва рэчаў, якія надзяваюцца на галаву (шапка, капялюш, кепка і пад.).

убо́рачная, -ай, ж.

Уборка ўраджаю, час уборкі ўраджаю.

Распачынаецца ў.

убо́рачны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўборкі ўраджаю, да часу ўборкі сельскагаспадарчых культур.

Уборачная тэхніка.

Уборачная кампанія.

убо́рка гл. убраць.