Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сы́пкі, -ая, -ае.

Які складаецца з дробных часцінак, не счэпленых адна з адной, які мае ўласцівасць рассыпацца.

Сыпкія рэчывы.

|| наз. сы́пкасць, -і, ж.

сыпнатыфо́зны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да сыпнога тыфу.

С. вірус.

2. Хворы на сыпны тыф.

Палата для сыпнатыфозных (наз.).

сы́пнуць гл. сыпаць.

сыпны́.

У выразе: сыпны тыф — заразная хвароба, тыф, суправаджаецца з’яўленнем на целе хворага сыпу, плям.

сыпня́к, -у́, м. (разм.).

Сыпны тыф.

сыпу́чы, -ая, -ае.

1. Тое, што і сыпкі.

С. пясок.

2. Які рассыпаецца; пушысты, лёгкі (пра валасы).

Пасля мыцця валасы робяцца сыпучымі.

|| наз. сыпу́часць, -і, ж.

сыр, -у, мн. сыры́, -о́ў, м.

Харчовы прадукт, які робіцца з малака, заквашанага пэўным спосабам.

Плаўлены с.

Клінковы с.

Галандскі с.

Плаваць (качацца) як сыр у масле — жыць у дастатку, раскошы.

|| памянш. сыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

|| прым. сы́рны, -ая, -ае.

сыра...¹ Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) сыры, у сырым выглядзе, напр.: сыравялены, сыравэнджаны;

2) які падвяргаўся толькі першаснай апрацоўцы, напр. сырадутны (старажытны спосаб вырабу жалеза непасрэдна з руды; спец.).

сыра...² Першая частка складаных слоў са знач.: які адносіцца да сыру, сыраробства, напр.: сыравар, сыраробны.

сырава́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па сыраварстве.