Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

здзе́рці гл. драць.

здзе́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., здзярэ́цца; здзёрся, здзе́рлася; зак.

Тое, што і садрацца.

Лыка лёгка здзерлася.

|| незак. здзіра́цца, -а́ецца.

здзёўбваць гл. здзяўбці.

здзіві́цца, здзіўлю́ся, здзі́вішся, здзі́віцца; зак.

Прыйсці ў здзіўленне.

З. нечаканаму прыезду родзіча.

|| незак. здзіўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

здзіві́ць, здзіўлю́, здзі́віш, здзі́віць; здзі́ўлены; зак., каго (што).

Выклікаць здзіўленне.

Твае словы мяне вельмі здзівілі.

Вас нічым не здзівіш.

|| незак. здзіўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

здзіма́ць гл. здзьмуць.

здзіра́цца гл. садрацца.

здзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Тое, што і драць (у 2 знач.).

З. скуру.

З. кару.

здзірване́лы, -ая, -ае.

Які пакрыўся дзірваном, ператварыўся ў дзірван.

З. курган.

|| наз. здзірване́ласць, -і, ж.

здзіўле́нне, -я, н.

Уражанне ад чаго-н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага.

Спыніцца ў здзіўленні.