Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

здава́цца¹ гл. здацца¹.

здава́цца², здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся, здаю́цца; незак.

1. гл. здацца².

2. у знач. пабочн. сл. здае́цца, здава́лася. Як быццам, нібыта, відаць.

Здаецца, Вас, калега, можна павіншаваць.

Гэтаму дажджу, здавалася, не будзе канца.

здава́ць гл. здаць.

здаво́лены, -ая, -ае.

Тое, што і задаволены.

|| наз. здаво́ленасць, -і, ж.

здаво́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак., чым (разм.).

Тое, што і задаволіцца.

|| незак. здавальня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і здаво́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

здаво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; здаво́ль; -лены; зак. (разм.).

Тое, што і задаволіць.

|| незак. здавальня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і здаво́льваць, -аю, -аеш, -ае.

здагада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Зразумець, прыйсці да правільнай думкі.

|| незак. здага́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

здага́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Меркаванне, заснаванае на верагоднасці, магчымасці чаго-н.

Ваша з. правільная: так і было.

2. Кемлівасць, здольнасць улоўліваць сутнасць справы (разм.).

У гэтай справе патрэбна з.

здага́длівы, -ая, -ае.

Кемлівы, які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне.

Здагадлівае дзіця.

|| наз. здага́длівасць, -і, ж.

здалёк і здалёку, прысл.

З далёкай адлегласці ці з аддаленага месца, далёкай мясцовасці.

Вёска відаць з.

Пачаць размову з. (перан.: не прыступаючы адразу да сутнасці справы).