Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

звя́лы, -ая, -ае.

Які звяў, завялы.

Звялыя кветкі.

звяно́, -а́, мн. звёны і (з ліч. 2, 3, 4) звяны́, звёнаў, н.

1. Кольца, якое з’яўляецца састаўной часткай ланцуга.

2. перан. Састаўная частка чаго-н., якога-н. цэлага.

Асноўнае з. вытворчасці.

3. Невялікая арганізацыйная ячэйка або воінскае падраздзяленне.

Піянерскае з.

Паляводчае з.

З. самалётаў.

|| прым. звеннявы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

звя́нуць гл. вянуць.

звянча́цца гл. вянчацца.

звянча́ць гл. вянчаць.

звяра́цца гл. зверыцца.

звяра́ць гл. зверыць.

звярга́ць гл. звергнуць.

звяр’ё гл. звер.

звяржэ́нне гл. звергнуць.