Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зва́жыць², -жу, -жыш, -жыць; зак., каму (разм.).

Зрабіць уступку, уважыць.

Умей з. малодшаму.

|| незак. зважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

звазі́ць, зважу́, зво́зіш, зво́зіць; зак., каго-што.

Адвезці і прывезці назад.

З. дзіця да доктара.

звалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., каго-што (разм.).

1. Цягнучы, зняць з чаго-н.

З. мех з воза.

2. Валочачы, знесці ў адно месца.

З. галлё ў кучу.

3. Знесці куды-н. далёка.

Дзеці звалаклі граблі.

|| незак. звалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

звалачы́ся, -лаку́ся, -лачэ́шся, -лачэ́цца; -лачо́мся, -лачаце́ся, -лаку́цца; -ло́кся, -лакла́ся, -ло́ся; -лачы́ся; зак. (разм.).

1. Сысці куды-н.

Карова кудысьці звалаклася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сысціся адусюль, сабрацца ў адно месца.

Прадстаўнікі навакольных вёсак звалакліся на сход у Жарнасекі.

звалі́цца¹, -алю́ся, -а́лішся, -а́ліцца; зак.

1. гл. валіцца.

2. Захварэўшы, злегчы ў ложак (разм.).

Доўгі час дрэнна адчуваў сябе і, нарэшце, зваліўся.

Гара з плячэй звалілася (разм.) — пра вызваленне ад вялікіх клопатаў, цяжкіх перажыванняў.

|| незак. зва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

звалі́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., зва́ліцца; зак.

Атрымацца ў выніку валення (пра вырабы з воўны).

Сукно добра звалілася.

звалі́ць¹ гл. валіць¹.

звалі́ць² гл. валіць².

зва́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Месца, куды выкідаюць, звальваюць што-н.

Вывезці смецце на звалку.

|| прым. зва́лачны, -ая, -ае.

звальне́нне гл. звольніцца.