Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

збале́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е, зак. (разм.).

Змучыцца, спакутавацца.

Збалела матчына сэрца.

збан, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку.

|| памянш. збано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. і збано́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. зба́нны, -ая, -ае.

збаразні́ць гл. баразніць.

збег, -у, м.

1. гл. збегчы.

2. Месца, паглыбленне, па якім збягае вада.

Стаць на самым збегу вады.

3. Спалучэнне, злучэнне (спец.).

З. зычных гукаў.

Збег акалічнасцей — абставіны, якія склаліся пэўным чынам, ход падзей, які абумовіў што-н.

збе́гацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Стаміцца, змарыцца бегаючы.

Збегаўся, ледзь ногі валачэ.

збе́гаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Схадзіць куды-н. хутка, бягом.

Збегай у магазін.

збе́глы, -ая, -ае (разм.).

Які збег, уцёк адкуль-н.

З. катаржнік.

збе́гчы, збягу́, збяжы́ш, збяжы́ць; збяжы́м, збежыце́, збягу́ць; збег, -гла; збяжы́; зак.

1. з чаго. Бягом спусціцца ўніз.

З. ўніз па лесвіцы.

2. Знікнуць тайком, уцячы.

З. з палону.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцячы (пра вадкасць).

Вада збегла ў канаву.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.).

Усмешка збегла з твару.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераліцца цераз край пры кіпенні.

Увесь накіп збег.

|| незак. збяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Сцежка збягае да ракі (перан.: спускаецца).

збе́гчыся, збягу́ся, збяжы́шся, збяжы́цца; збяжы́мся, збежыце́ся, збягу́цца; збе́гся, -глася; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Бягом сабрацца ў адным месцы (пра многіх).

З. на пажар.

Збеглася ўся вёска.

2. Паспець бегчы разам з кім-н. (разм.).

Дзе ж мне з вамі, маладымі, з.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і ссесціся (у 2 знач.; разм.).

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стваро́жыцца, утварыць згусткі (пра малако).

Малако збеглася.

|| незак. збяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

збе́дніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм.).

Прыкінуцца бедным, няшчасным.

|| незак. збядня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.