Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дубі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па дубленні шкур.

дубі́на, -ы, мн. -ы, -бі́н, ж.

1. Тоўстая, звычайна дубовая палка.

2. перан. Пра тупога, неразумнага чалавека (лаянк.).

|| памянш. дубі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.) і дубі́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

дубі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. дубіна.

2. Тоўстая палка.

Гумавая д.

Палітыка вялікай дубінкі (перан.: палітыка грубай сілы).

дубі́ць, дублю́, ду́біш, ду́біць; ду́блены; незак., што.

Апрацоўваць шкуру, футра, вытрымліваючы іх у асобых растворах.

Д. шкуры.

|| зак. вы́дубіць, -блю, -біш, -біць; -блены.

|| наз. дубле́нне, -я, н.

|| прым. дубі́льны, -ая, -ае.

Д. цэх.

Дубільная вытворчасць.

Дубільныя рэчывы.

дубка́, прысл.

На заднія ногі (стаць, станавіцца).

Конь стаў д.

ду́блены, -ая, -ае.

Выраблены дубленнем.

Дубленыя шкуры.

дубле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзін з двух аднолькавых прадметаў, другі экзэмпляр якой-н. рэчы.

Д. кнігі ў бібліятэцы.

2. Два выстралы запар па адной цэлі з двухствольнай стрэльбы.

|| прым. дубле́тны, -ая, -ае.

дублёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Верхняе адзенне з дубленай скуры.

дублёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто дубліруе каго-, што-н.

Д. касманаўта.

2. Акцёр, які замяняе асноўнага выканаўцу ролі.

Артыст-д.

|| ж. дублёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 знач.).

|| прым. дублёрскі, -ая, -ае.

дубліка́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Другі экзэмпляр чаго-н., які мае аднолькавую сілу, аднолькавыя якасці з арыгіналам.

Д. ключа.

Д. атэстата.

|| прым. дубліка́тны, -ая, -ае.