Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

добра... (а таксама дабра...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. добры, напр.: добраахвотны, добразычлівы.

добраахво́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які па ўласным жаданні ўступіў у армію ў час вайны.

Пайсці добраахвотнікам на фронт.

2. Той, хто па сваёй ініцыятыве ўзяў на сябе якую-н. работу.

Ехаць на ўборку знайшліся добраахвотнікі.

|| прым. добраахво́тніцкі, -ая, -ае.

добраахво́тніцкі, -ая, -ае.

1. гл. добраахвотнік.

2. Які складаецца з добраахвотнікаў.

Д. атрад.

добраахво́тны, -ая, -ае.

1. Які робіцца па ўласным жаданні, не прымусова.

Добраахвотная праца.

Д. узнос.

2. Заснаваны на прынцыпе самадзейнасці мас (у 1 знач.).

Добраахвотнае спартыўнае таварыства.

|| наз. добраахво́тнасць, -і, ж.

добразычлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Той, хто прыхільна, спагадліва адносіцца да каго-н.

Гэта быў шчыры д.

|| ж. добразычлі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак.

добразычлі́вы, -ая, -ае.

1. Які жадае людзям дабра, прыхільна адносіцца да іншых.

Д. чалавек.

2. Які выражае сваёй сутнасцю прыхільнасць, спагаду.

Добразычлівыя словы.

|| наз. добразычлі́васць, -і, ж.

добрапрысто́йны, -ая, -ае.

Які адпавядае правілам, патрабаванням прыстойнасці.

Добрапрыстойныя паводзіны.

|| наз. добрапрысто́йнасць, -і, ж.

добрасумле́нны, -ая, -ае.

Які чэсна, старанна выконвае свае абавязкі і даручэнні, дбайна, шчыра адносіцца да працы і інш.

Д. працаўнік.

|| наз. добрасумле́ннасць, -і, ж.

добрасусе́дства, -а, н.

Дружалюбныя адносіны паміж суседзямі.

Адносіны добрасуседства.

|| прым. добрасусе́дскі, -ая, -ае.

добраўпара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак., што.

Прывесці ў поўны парадак што-н., зрабіць зручным для карыстання.

Д. вуліцы і плошчы горада.

|| незак. добраўпарадко́ўваць, -ваю, -ваеш, -вае.

|| наз. добраўпара́дкаванне, -я, н.