Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гумарэ́ска, -і, ДМэ́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Невялікі літаратурна-мастацкі або музычны твор жартоўнага характару.

гу́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Кавалачак гумы для сцірання напісанага.

2. Прагумаваная тасьма, а таксама шнур з гумавымі ніткамі.

|| прым. гу́мкавы, -ая, -ае.

гумні́шча, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Месца, на якім было гумно.

гумно́, -а́, мн. гу́мны і (з ліч. 2, 3, 4) гумны́, -аў, н.

Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту збожжа, а таксама пляцоўка перад гэтай будынінай.

|| прым. гуме́нны, -ая, -ае.

гумо́р, -у, м.

Добры стан, душэўны настрой.

Нешта ён сёння не ў гуморы.