Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гу́бка¹ гл. губа¹.

гу́бка², -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. Мнагаклетачная беспазваночная марская жывёліна тыпу прасцейшых.

2. Мяккі наздраваты касцяк гэтай жывёліны, які добра ўбірае вільгаць і служыць для мыцця, а таксама падобны выраб з гумы і іншых матэрыялаў.

Мыцца губкай.

|| прым. гу́бкавы, -ая, -ае.

гу́бка³, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (гіст.).

Мера нітак, прыгатаваных на аснову для ткання палатна.

Выткала сем губак палатна.

губкава́ты, -ая, -ае.

Порысты, падобны на губку².

Губкаватая рызіна.

губля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Прападаць, знікаць.

Дробныя рэчы часта губляюцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца непрыметным, нябачным.

Сцежка гублялася ў бярэзніку.

3. перан. Траціць самавалоданне, хвалявацца.

Ён не губляўся ні пры якіх абставінах.

|| зак. згубі́цца, згублю́ся, згу́бішся, згу́біцца.

губля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што.

1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы невядома дзе па няўважлівасці.

Г. пальчаткі.

2. перан. Перастаць мець што-н., валодаць чым-н.

Г. надзею.

Г. слых.

3. Марна траціць што-н.

Дарэмна г. час.

4. Збівацца з чаго-н., не заўважаць чаго-н.

Г. сцежку.

|| зак. згубі́ць, згублю́, згу́біш, згу́біць; згу́блены.

Лепей з разумным з., чым з дурным знайсці (прыказка).

губны́ гл. губа¹.

губча́ты, -ая, -ае.

Тое, што і губкаваты.