Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бе́ркавец, -каўца, мн. -каўцы, -каўцаў, м.

Старая мера вагі, роўная 10 пудам.

бе́ркут, -а, М -куце, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных, буйная парода арлоў.

Паляванне з беркутам.

беркуцяня́ і беркуцянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня беркута.

берэ́йтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аб’ездчык верхавых коней, а таксама спецыяліст, які вучыць верхавой яздзе.

|| прым. берэ́йтарскі, -ая, -ае.

берэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Круглая мяккая шапачка без казырка.

Мужчынскі б.

|| памянш. берэ́цік, -а, мн. -і, -аў, м.