Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бедуі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прадстаўнік качавых і паўкачавых арабаў-жывёлаводаў.

|| ж. бедуі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. бедуі́нскі, -ая, -ае.

бе́жанец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Чалавек, які пакінуў месца свайго жыхарства з прычыны вайны або якога-н. бедства.

|| ж. бе́жанка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. бе́жанскі, -ая, -ае.

Бежанскія фурманкі.

без, прыназ. з Р.

1. Указвае на адсутнасць у прадмеце, з’яве, паняцці часовай або пастаяннай прыкметы.

Крэсла без ножкі.

Праца без прымусу.

Без праўды веку не пражывеш (прыказка).

2. Паказвае, што дзеянне адбываецца без удзелу каго-н., чаго-н.

Працаваць без памочніка.

3. Пры словах, што абазначаюць меру, час, колькасць, паказвае, колькі не хапае да поўнай меры.

Без 20 сантыметраў 3 метры.

Без чвэрці гадзіна.

4. З некаторымі назоўнікамі ўтварае прыслоўныя спалучэнні, якія выражаюць спосаб дзеяння.

Працаваць без адпачынку.

Бегчы без аглядкі.

Не без гэтага (разм.) — і гэта бывае.

Не без таго (разм.) — бывае і так.

без... (а таксама без’..., бес..., бяз..., бяз’..., бяс...), прыстаўка.

Служыць для ўтварэння:

1) прыметнікаў ад назоўнікаў са знач.: пазбаўлены чаго-н., які не мае чаго-н., напр.: беззямельны, безадходны, безазёрны;

2) назоўнікаў, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго-н., напр.: беззямелле, бездарожжа, безадказнасць.

без’... (гл. без...), прыстаўка.

Ужыв. замест «без...» з апострафам перад ётавымі галоснымі, напр., без’языкі.

безабаро́нны, -ая, -ае.

Няздольны абараніць сябе, пастаяць за сябе.

Б. чалавек.

|| наз. безабаро́ннасць, -і, ж.

безаблі́чны, -ая, -ае.

Пазбаўлены індывідуальнасці, своеасаблівасці, характэрных прыкмет.

Б. артыст.

|| наз. безаблі́чнасць, -і, ж.

безавары́йны, -ая, -ае.

Які не меў аварый, крушэнняў.

Б. рух.

|| наз. безавары́йнасць, -і, ж.

безагаво́рачны, -ая, -ае.

Не абмежаваны ніякімі ўмовамі; безумоўны.

Безагаворачная капітуляцыя.

|| наз. безагаво́рачнасць, -і, ж.

безадва́льны, -ая, -ае.

Звязаны з апрацоўкай глебы, пры якой пласт не пераварочваецца.

Безадвальнае ворыва.