Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

курты́занка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (уст.).

Жанчына лёгкіх паводзін, якая мела апекуноў у арыстакратычным асяроддзі.

курці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

1. Града для кветак, клумба (уст.).

2. Участак, засаджаны адной пародай дрэў, а таксама група дрэў адной пароды.

3. Частка крапаснога вала паміж двума бастыёнамі (уст.).

|| прым. курці́нны, -ая, -ае.

курч, -у, м.

Сутаргавае сцягванне мышц цела.

ку́рчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. Сціскацца ўсім целам (ад болю, сутаргі, холаду і пад.).

К. ад болю.

2. Рабіцца няроўным, пагнутым; скручвацца, выгінацца.

Бяроста курчылася на агні.

ку́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. каго (што), звычайна безас. Балюча зводзіць мышцы цела.

Яго ўсяго курчыла.

2. што. Падгінаць.

К. пальцы на назе.

ку́рыва, -а, н. (разм.).

Табака і наогул тое, што можна курыць.

Трэба купіць к.

куры́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Тое, што і курыльня.

куры́льны гл. курыць.

куры́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Пакой для курэння.

куры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., каго-што. (кніжн.) Ажыццяўляць нагляд і дапамогу.

К. працу.

К. студэнтаў.