Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

курно́сы, -ая, -ае.

1. Кароткі і задзёрты (пра нос).

2. 3 кароткім і задзёртым носам.

К. твар.

|| наз. курно́сасць, -і, ж.

курну́ць гл. курыць.

ку́рны, -ая, -ае.

1. Які абаграваецца печкай без коміна.

Курная хата.

2. Які дае многа дыму, копаці.

Курная галавешка.

курня́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Пра катоў: ствараць гукі, падобныя на «курняў».

куро́дым, -у, м.

Густы едкі дым пры тленні, гарэнні без полымя.

куро́дымець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак.

Вылучаць куродым, дымець.

Галавешка куродымее.

|| зак. закуро́дымець, -ее.

куро́дыміць, -млю, -міш, -міць; незак.

Спальваючы што-н., напускаць куродыму.

Начнічок к.

|| зак. закуро́дыміць, -млю, -міш, -міць; -млены.

куро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

Частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі.

Націснуць на к.

|| прым. курко́вы, -ая, -ае.

куро́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Мясцовасць з прыроднымі лекавымі ўласцівасцямі (мінеральнымі крыніцамі, гразямі і пад.), прыгодная для пабудовы санаторыяў, дамоў адпачынку, лячэбніц і пад.

Лячыцца і адпачываць на курорце.

|| прым. куро́ртны, -ая, -ае.

К. сезон.

куро́ртнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які лечыцца, адпачывае на курорце.

|| ж. куро́ртніца, -ы, мн. -ы, -ніц.