змяшча́льны, -ая, -ае.
Які здольны ўмясціць вялікую колькасць каго-, чаго-н.
З. бак.
Змяшчальнае памяшканне.
|| наз. змяшча́льнасць, -і, ж.
змяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. гл. змясціцца.
2. Знаходзіцца ў якім-н. месцы, памяшканні.
Сталовая змяшчаецца на першым паверсе будынка.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уваходзіць у склад чаго-н.
У кнізе змяшчаецца шэраг карысных звестак.
змяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. гл. змясціць.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Мець, заключаць у сабе.
Лякарства змяшчае вісмут.
Кніга змяшчае многа важных фактаў.
змяя́, -і́, мн. зме́і і (з ліч. 2, 3, 4) змяі́, змей, ж.
Паўзун з доўгім звілістым целам, без ног, звычайна з ядавітымі зубамі.
Ядавітая з.
Грымучая з.
|| памянш. зме́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, зме́ек, ж.
|| прым. змяі́ны, -ая, -ае.
З. яд.